В Добрино открылся магазин «Сельский уголок»

Главное Новости Общество Экономика

У Добрыне адкрыўся «Сельскі куток»

У мінулую суботу, 18 красавіка, у Добрыне адкрыўся магазін «Сельскі куток», што стала маленькім вясковым святам.

Чырвоную стужку на адкрыцці гандлёвага аб’екта перарэзалі старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук і дырэктар ТАА «Сельскі куток» Аляксей Кухараў.

«Адкрыццё магазіна – гэта важная і добрая падзея, – звярнуўся да вяскоўцаў Мікалай Будневіч. – Раённыя ўлады стараліся і зрабілі ўсё, каб гэтая падзея адбылася. Асартымент у краме разнастайны. Спадзяемся, ён задаволіць попыт усіх пакупнікоў».

Сапраўды, тавараў у магазіне на любы густ – работа з пастаўшчыкамі мясных, малочных, хлебабулачных вырабаў, бакалеі, напіткаў наладжана добра, гаспадар вопытны ў гандлі – у Гарадоцкім раёне трымае шэсць магазінаў.

СЛОВА  –  ДОБРЫНЦАМ

«Мы вельмі чакалі адкрыцця магазіна, – не хавала радасці мясцовая жыхарка Зоя Вайцянкова. – Да гэтага ў нас быў магазін спажыўтаварыства, але прыкладна год таму ён зачыніўся. Прыезд аўталаўкі – гэта не тое, бо трэба прыйсці да канкрэтнага часу, а калі спазніўся – едзь за хлебам ці малаком у Шуміліна ці Мікіціху. А ў стацыянарны магазін калі захацеў, тады і пайшоў. Для вёскі, дзе пражывае больш за дзвесце чалавек, а летам прыязджаюць дзеці, унукі і дачнікі, – гэта падарунак. Дзякуй раённым уладам за клопат, дзякуй гаспадару магазіна і нашай зямлячцы Алесі Цыбульскай, якая ўладкавалася працаваць прадаўцом».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *