Депутат Палаты представителей Александр Стома посетил с рабочей поездкой Шумилинский район

Власть Главное Общество

Ад асабістых пытанняў  да кантролю пасяўной

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Стома 22 красавіка працаваў у Шумілінскім раёне.

У будынку райвыканкама парламентарый правёў выязны асабісты прыём і “прамую лінію”.

На прыём да дэпутата прыйшоў жыхар Полацкага раёна з асабістым пытаннем, якое будзе накіравана ў адпаведныя інстанцыі.

Па тэлефоне звярнуўся жыхар райцэнтра, якога не задаволіў пераразлік за ваду. Заяўніка абурыла і тое, што, калі ён звярнуўся ў «Полацкводаканал», ніхто не растлумачыў прычыну і парадак пераразліку. Кіраўнік Полацкводаканала», да якога неадкладна звярнуўся дэпутат Парламента, паведаміў, што заяўніку патэлефануюць і падрабязна ўсё растлумачаць.

Аляксандр Стома падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Мікалаем Будневічам абмеркаваў пытанні арганізацыі і тэмпаў веснавых палявых работ, забяспечанасці пасяўной кадрамі, тэхнікай, мінеральнымі ўгнаеннямі, палівам. Аляксандр Мікалаевіч цікавіўся ходам выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па развіцці жывёлагадоўлі, будаўніцтве прафілакторыяў для цялят.

У ААТ “Ляжні”, якое Аляксандр Стома наведаў пасля прыёму, ён азнаёміўся з ходам пасяўной, наяўнасцю кадравых, фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў для сяўбы, падрыхтоўкай тэхнікі. Пытанні па рабоце жывёлагадоўчай галіны тычыліся вытворчасці малака, аднаўлення статка, забяспечанасці кармамі, падрыхтоўкі да пашавага ўтрымання жывёлы. А. М. Стома адзначыў, што гаспадарка поўнасцю забяспечана кармамі і нават прадае лішкі сенажу і сіласу.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *