В КУСХП «Улльский» начали сев кукурузы на зерно

Главное Новости Сельское хозяйство

«Ульскі» адкрывае  кукурузную кампанію

Механізатары  КУСГП «Ульскі» адсеялі раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя і першымі ў раёне распачалі сяўбу кукурузы.

Ва ўрочышчы Залессе на МТЗ‑1221.3 з кукурузнымі сеялкамі мы заспелі механізатараў Васіля Аглушэвіча і Рыгора Кавалёва.

«Засяваем да 25 гектараў за дзень, – расказалі яны. – Аптымальная глыбіня задзелкі насення – 5‑8 сантыметраў. Тэхнікі ідзе добра, палеткі сухія. Дагэтуль вялі сяўбу ва ўрочышчах Задоры, Баравыя, Паратоўка. Насенне нам своечасова падвозіць Віктар Бараўкоў. Кукурузу сеяць падабаецца, тым больш, што гэта поле вялікае, час на развароты не губляецца. Даспадобы і тое, што васьмісекцыйная сеялка шырокая – амаль 6 метраў».

Механізатары на сяўбе «царыцы палёў» не навічкі – Васіль сее кукурузу трэці год, а Рыгор некалькі гадоў таму быў задзейнічаны на гэтай рабоце ў «Лаўжанскім».

«Сёлета гаспадарка трымае накірунак на вырошчванне кукурузы: адвялі 400 гектараў палеткаў на зерне і 700 гектараў на сілас, – падзяліўся планамі дырэктар гаспадаркі Уладзімір Касцюкоў. – Спадзяемся, што гэта галоўная кармавая культура апраўдае свой статус «царыцы палёў». Ужо засеялі 231 гектар на зерне. Сеем элітнае насенне гатункаў «радрыгес» і «амавіт», на набыццё якога выдзелены грошы з абласнога бюджэту».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *