«Трыумф працы»
Сёння, 30 красавіка, у Шуміліне ў РЦК пройдуць раённыя мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы і адкрыццю абноўленай раённай Дошкі гонару.
З 14.00 у фае раённага цэнтра культуры будуць працаваць: выстава-прэзентацыя работы арганізацый і прадпрыемстваў раёна, занесеных на раённую Дошку гонару, выстава-продаж кулінарных вырабаў клуба аматараў нацыянальнай беларускай кухні «Разынка».
У 14.30 у фае пройдзе цырымонія ўзнагароджання работнікаў арганізацый, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у рабоце у 2025 годзе, ушанаванне актывістаў прафсаюзнага руху, ветэранаў працы.
У 15.00 пачнецца ўрачыстае мерапрыемства «Трыумф працы», прысвечанае Святу працы і адкрыццю раённай Дошкі гонару.

