Трыумфальнае выступленне юных цымбалістаў
На фестывалі маладых выканаўцаў імя Н. М. Пятрэнкі ў Полацку цымбалісткі Шумілінскай ДШМ стварылі сапраўдны фурор і прывезлі дадому букет дыпломаў.
Карына Юхнавец сваім бліскучым выступленнем заваявала дыплом І ступені ў намінацыі «інструментальнае выканальніцтва (сола-цымбалы)». Маргарыта Сысоева ў той жа намінацыі атрымала дыплом І ступені. А дуэт дзяўчынак у намінацыі «інструментальнае выканальніцтва (ансамбль)» прынёс цымбалісткам і настаўніку Алене Скорынавай і канцэртмайстру Таццяне Гутаравай агульную перамогу, а Шумілінскай ДШМ – яшчэ адзін дыплом І ступені.
Хай поспех у Полацку стане прыступкай да новых вяршынь музычнага алімпу!
Дар’я ЧАПУРНОВА.

