464 заявы за 1 квартал было пададзена ў раённую службу «адно акно», расказала галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Пясецкая.
44 звароты тычыліся зямельных праваадносін. Прынята 280 адміністрацыйных рашэнняў. Дзевяць чалавек адазвалі свае заявы. Спецыялісты службы падалі 407 запытаў аб запатрабаванні звестак і дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
У топ‑3 найбольш запатрабаваных адміністрацыйных працэдур па заяве грамадзян і юрыдычных асоб у 1 квартале 2026 года былі:
уключэнне ў спісы на пакрыццё часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі;
прыняцце рашэння аб кампенсацыі часткі расходаў на электразабеспячэнне аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамоў, жылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі;
выдача зацверджанага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам акта прыёмкі ў эксплуатацыю скончаных узвядзеннем аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, капітальных пабудоў пятага класа складанасці, рэканструяваных жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, а таксама капітальных будынкаў пятага класа складанасці).
Алена КАРПУШЭНКА

