«105 год міласэрнасці без межаў кожны дзень, кожную гадзіну»
Штогод з 8 мая па 1 чэрвеня ў нашай краіне праводзіцца месячнік Беларускага Чырвонага Крыжа. У 2026 годзе мерапрыемствы праходзяць пад дэвізам «105 год міласэрнасці без межаў кожны дзень, кожную гадзіну» і накіраваны на прапаганду дзейнасці арганізацыі, мабілізацыю гуманітарнага патэнцыялу грамадства, аказанне дапамогі найбольш уразлівым слаям насельніцтва.
У сувязі з гэтым просім прыняць удзел у праводзімых мерапрыемствах месячніка і аказаць фінансавую падтрымку раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. Важкая дапамога ў выглядзе членскіх узносаў і ахвяраванняў дапамагае нам палепшыць якасць жыцця насельніцтва нашага раёна. На працягу 2025 года розныя віды дапамогі атрымала 347 чалавек.
Членскія ўзносы і ахвяраванні просім пералічваць на р/р BY31BLBB30150300201908001001 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, КОД 153001739, ОКПО 02939187, УНП 300201908 з указаннем назвы арганізацыі. Код раённай структуры – 2130. Бенефіцыяр – Віцебская абласная арганізацыя РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа». Тэлефон для дадатковай інфармацыі +375292994767.
Таццяна КАЗАКОВА, старшыня раённай арганізацыі РГА БТКК.

