МНС АБ’ЯЎЛЯЕ СЕЗОН БЯСПЕКІ. Лета – пад аховай
З 15 мая па 31 жніўня ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечныя канікулы». Яе мэта – нагадаць дзецям і дарослым аб правілах бяспекі летам: дома, на вуліцы і каля вадаёмаў.
Чаму гэта важна?
Па дадзеных МНС:– у 2024 годзе на пажарах загінулі 10 дзяцей, зарэгістраваны 91 пажар з прычыны гульняў з агнём; патанулі 19 дзяцей.– у 2025 годзе на пажарах загінулі 4 дзіцяці, з-за свавольства з агнём адбылося 23 пажары; на вадаёмах патанулі 12 дзяцей.
Як пройдзе акцыя?
Старт – у Дзень сям’і. У парках, каля палацаў культуры, гандлёвых цэнтраў ратавальнікі правядуць яркія інтэрактывы: віктарыны, гульні, дэманстрацыі тэхнікі, выступленні і творчыя праграмы. Далей работнікі МНС, актывісты БМААСП і прадстаўнікі таварыства ратавання на водах адправяцца ў лагеры і дзіцячыя сады. Дзецям нагадаюць правілы бяспекі, раскажуць пра сезонныя рызыкі і дзеянні ў надзвычайных сітуацыях.
Для дзяцей падрыхтаваны квізы, гульні, «Дзень МНС», «МНСЛЭНД», «Школа юных ратавальнікаў», экскурсіі ў цэнтры бяспекі і пажарныя часці. Пакажуць тэматычныя відэа і мультфільмы, уручаць наглядныя матэрыялы.
Зварот да бацькоў
Стварыце дома бяспечныя ўмовы, не пакідайце малых без нагляду, абмяркоўвайце з імі магчымыя небяспекі. У дапамогу – youtube-канал «МНС дзецям».
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС – давайце разам зробім лета бяспечным для нашых дзяцей.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС

