Управление сельского хозяйства и продовольствия райисполкома предлагает выпускникам школ целевые направления в вузы и ссузы

Молодёжь Образование Общество Сельское хозяйство

З мэтавым накіраваннем паступленне гарантавана

Раёну вельмі не хапае работнікаў сельгасспецыяльнасцей: аграномаў, заатэхнікаў, ветурачоў, асемянатараў, механізатараў, слесараў.  Іншае пытанне, дзе іх узяць. Тыя, хто прыязджае на адпрацоўку з іншых абласцей, не вельмі затрымліваюцца ў раёне. Самы надзейны выхад – «выхоўваць сваіх».

Ветурач СУП «Лаўжанскае» Анастасія Кукаева брала мэтавае накіраванне ад сельгаспрадпрыемства. Закончыла ветакадэмію і вярнулася працаваць. «Не хацела, каб мяне адправілі ў незнаёмую мясцовасць, свядома выбрала родны раён, – расказвае Анастасія. – Працую чатыры гады, усё падабаецца. Першыя тры гады атрымлівала важкія даплаты як малады спецыяліст – па тысячы рублёў кожны месяц. Прапаноўвалі жыллё ў Мікіцісе, але мне зручна на аўтамабілі ездзіць кожны дзень з Шуміліна, дзе жыву ў  бацькоў».

36 чалавек вучацца па накіраваннях. Спецыялісты райсельгасхарчу ў школах раёна праводзяць прафарыентацыйныя гутаркі, расказваюць пры ўстановы адукацыі, куды можна пайсці вучыцца з мэтавым накіраваннем ад раёна. Сёння сельскагаспадарчыя прафесіі ў розных навучальных установах атрымліваюць 36 чалавек, 17 з іх атрымліваюць вышэйшую адукацыю, расказала галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вікторыя Жукава. Моладзь вучыцца ў Віцебскай ветакадэміі, Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы, аграрным каледжы Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (Лужасна), Полацкім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы. Можна ўзяць накіраванне на вучобу ў Гродзенскі дзяржаўным аграрны ўніверсітэт, Лепельскі і Смальянскі аграрна-тэхнічныя каледжы.

Якія бонусы? Калі маладыя людзі бяруць мэтавае накіраванне на вучобу ад райсельгасхарчу ці канкрэтных сельгасарганізацый раёна, то, лічы, паступленне забяспечана. Бо для такіх існуе асобны конкурс. Акрамя гэтага, навучэнцам і студэнтам даплачваюць да стыпендыі ад 3 да 5 БВ штомесяц, а пасля вучобы яны маюць стопрацэнтнае гарантаванае працаўладкаванне з прадастаўленнем жылля. Маладым спецыялістам прадугледжаны прыемны бонус – штомесячная даплата да зарплаты. Першыя два гады яна складае 297 рублёў (адна базавая стаўка), наступныя тры гады – па 445 рублёў, патлумачылі спецыялісты райсельгасхарчу. Але трэба абавязкова адпрацаваць у сельгаспрадпрыемстве: пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў – 5 гадоў, пасля каледжаў – 3 гады.

За мэтавымі накіраваннямі трэба звяртацца ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама (каб. 311, тэл. 5-71-51).

А што кажуць студэнты?

Максім Васілеўскі, Шуміліна:
– Вучуся на трэцім курсе Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны на ветурача. Накіраванне браў ад ААТ «АграБаравінка». Кожны месяц гаспадарка даплачвае да стыпендыі па 5 БВ, зараз 225 рублёў. Я тут і першую практыку праходзіў, прыеду таксама і летам. Праз два гады прыеду сюды працаваць дыпламаваным спецыялістам.

Радзівон Зянькоў, аг. Мікіціха:
– Калі заканчваў дзевяць класаў і збіраўся паступаць на тэхніка-механіка ў Гарадоцкі каледж, мне прапанавалі ўзяць накіраванне ад СУП «Лаўжанскае», расказалі пра бонусы. Вучуся на трэцім курсе, хутка прыеду на практыку. Я атрымліваю штомесячную даплату да стыпендыі ад гаспадаркі па 3 БВ.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *