Владислав Иванов 25-летие встречает на полях

Край шумілінскі Людзі і лёсы Молодёжь Общество

Малады механізатар КУСГП «Ульскі» Уладзіслаў ІВАНОЎ сваё 25-годдзе сустракае на палетках.


Механізатар зранку прымае віншаванні – ад кіраўніцтва, калег, родных і сяброў. Можна сказаць, падарункам для хлопца стаў новенькі МТЗ‑3522, за якім ездзіў на Мінскі трактарны завод. Родам з Лявонава, шэсць гадоў таму Уладзіслаў вывучыўся на механізатара ў Ульскім ліцэі і прыйшоў у КУСГП «Ульскі» на адпрацоўку. Хлопец вырашыў для сябе, што застанецца тут працаваць. У пачатку сваёй працоўнай біяграфіі прасаваў сена, займаўся хімпраполкай, працаваў на камбайне поплеч з дзядзькам Аляксандрам Кляцковым, які стаў добрым настаўнікам для маладога спецыяліста.
Зараз Уладзіслаў Іваноў кожны дзень на палетках. Да свайго магутнага «Беларуса» мае тры адзінкі прычапной тэхнікі – дзевяцікорпусныя плугі, дзевяцімятровую барану і дзесяцімятровы культыватар. На гэтым тыдні працуе на палетках у Лявонаве – рыхтуе глебу да сяўбы кукурузы на сілас.
Уладзіслаў Іваноў не баіцца напружанага працоўнага рытму, дэманструе дастойны прыклад моладзі.
Ларыса КІСЯЛЁВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *