Смысл против «белого шума». Новые ориентиры обозначены в Гродно на VI форуме медийного сообщества Беларуси

80 лет Великой Победы Актуалии Главное Край шумілінскі Новости Общество Официально

Шумілінская раённая газета «Герой працы» стала лаўрэатам XXII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Матэрыялы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі». Гэтая ўзнагарода – прызнанне прафесіяналізму раённай рэдакцыі і пацвярджэнне таго, што рэгіянальная журналістыка застаецца важнай часткай медыяпрасторы краіны. Перамога прагучала асабліва ярка на фоне VI форуму медыйнай супольнасці Беларусі, які 14-15 мая прайшоў у Гродне і сабраў больш за 700 удзельнікаў – журналістаў, блогераў, студэнтаў, ідэолагаў і спецыялістаў па камунікацыях. Тэма форуму «Медыяасяроддзе сёння: сэнсы ці «белы шум» задала тон дыскусіям пра будучыню галіны.


Медыя ў руху: першы дзень форуму
Работа пачалася на вытворчых і культурных пляцоўках рэгіёна. Дэлегацыя Віцебшчыны наведала прадпрыемствы, у тым ліку СТАА «Контэ Спа», дзе ствараецца прадукцыя, вядомая ў 32 краінах. Кантрастам да шумных цэхаў стала цішыня Каложскага храма – месца, дзе гісторыя адчуваецца фізічна. Гродна раскрыўся ўдзельнікам у сваім звыклым рытме: ад шумнай Савецкай вуліцы да камерных плошчаў. Завяршыўся першы дзень паездкай ва ўтульны Скідзель, ускладаннем кветак на Алеі Герояў і экскурсіяй на цукровы камбінат.

Галоўныя сэнсы: другі дзень як люстэрка медыясферы
Асноўныя абмеркаванні прайшлі ў Гродзенскай абласной філармоніі. Тут працавалі прэзентацыі і выставы, кожная з якіх па-свойму раскрывала прафесію: «Жанчыны ў журналістыцы. Незвычайны ракурс» – сумленны і моцны погляд на ролю жанчын у медыя; «Аб’ектыўна – пра час і людзей» – работы вядучага фотакарэспандэнта БелТА Сяргея Халадзіліна, якія фіксуюць эпоху; «Журналісты пішуць кнігі» – гісторыі, якія выходзяць за рамкі газетнай паласы на кніжны фармат. Удзел у пленарным пасяджэнні прынялі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, губернатар Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, міністр інфармацыі Дзмітрый Жук. На пасяджэнні абмяркоўвалі ключавыя выклікі сучаснай журналістыкі: работу ва ўмовах інфармацыйнага шторму, інфармацыйную бяспеку, развіццё медыясферы ў эпоху блакаванняў і новых платформаў, трансфармацыю медыярэсурсаў. Працаваў і адкрыты мікрафон, дзе кожны мог атрымаць адказ ад экспертаў на хвалюючае пытанне.

«Залатая Літара»: поспех Віцебшчыны
Кульмінацыяй форуму стала ўзнагароджанне пераможцаў XXII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Прадстаўнікі Віцебшчыны атрымалі 6 узнагарод, сярод іх – рэдакцыі газеты «Герой працы», «Віцебскія весці», «Віцьбічы». У 2026 годзе на конкурс пададзена 486 работ (95 – ад рэспубліканскіх СМІ, 352 – рэгіянальных, 39 – ведамасных). Узнагароды ў 27 намінацыях атрымалі 75 лаўрэатаў і пераможцаў. Конкурс традыцыйна накіраваны на развіццё друкаваных і сеткавых СМІ і павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў.

6 узнагарод удастоены прадстаўнікі СМІ  Віцебшчыны:
♦ праект «Лабараторная работа» абласной газеты «Віцебскія весці» стаў пераможцам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі»;
♦ фотакарэспандэнт рэдакцыі абласной газеты «Віцебскія весці» Дзяніс Васілец стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт абласных, раённых, гарадскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў»;
♦ лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» стаў праект «Весці не маўчаць» у намінацыі «Лепшы сеткавы праект абласных, рэгіянальных СМІ» загадчыка інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты «Віцебскія весці» Святаслава Міхайлава;
♦ гарадская газета «Віцьбічы» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы аналітычны матэрыял»;
♦ шумілінская раённая газета «Герой працы» стала лаўрэатам у намінацыі «Матэрыялы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне»;
♦  газета «Веснік Нафтана» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы сеткавы праект рэдакцыі СМІ» сярод ведамасных друкаваных СМІ, сеткавых выданняў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *