ЦЭ и ЦТ на носу: напоминаем, что можно брать с собой в аудиторию

Молодёжь Новости Образование Общество

Для выпускнікоў сярэдняй школы экзаменацыйная пара стартуе праз тыдзень – час асвяжыць не толькі формулы, але і правілы паводзін. Нагадваем, што можна пранесці на выпрабаванне, а за што могуць выдаліць з аўдыторыі.

Што можна ўзяць з сабой на ЦЭ і ЦТ?
Можна і трэба ўзяць з сабой у аўдыторыю: пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу) і пропуск; гелевую або капілярную ручку – толькі з чорнымі чарніламі; просты калькулятар – выкарыстоўваць яго дазволена толькі на
экзамене па фізіцы або хіміі.
Пакідаем у гардэробе або дома
Катэгарычна забаронена праносіць у аўдыторыю: тэлефоны, смарт-гадзіннік, фітнес-бранзалеты (выключэнне – для медыцынскіх прылад з адмысловым праграмным забеспячэннем для кантролю здароўя); планшэты, дыктафоны, фотаапараты, электронныя кнігі; шпаргалкі, канспекты, даведнікі – нават калі вы не збіраецеся іх адкрываць, а ўзялі толькі для зняцця трывожнасці і стрэсу. Таксама на іспытах накладзена табу на выкарыстанне транспарціраў, лагарыфмічных лінеек і цыркуляў.

Правілы паводзін у аўдыторыі
У аўдыторыі нельга размаўляць, спісваць, падказваць, мяняцца месцамі без дазволу; забаронена фатаграфаваць заданні і рабіць запісы на целе; не варта чапаць бланк пасля каманды «Час выйшаў» або забіраць тэсты/
чарнавікі з сабой; пакараюць і за падробку дадзеных у бланку адказаў.

Важныя даты
Нагадаем, што экзамены для адзінаццацікласнікаў і выпускнікоў мінулых гадоў пачнуцца 26 мая – ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар; 29 мая – ЦЭ і ЦТ па рускай або беларускай мове; 2 і 5 чэрвеня – ЦТ па выбары для ўсіх.
Зацверджаны і рэзервовыя дні: 18, 20, 22 чэрвеня (ЦТ) і 20, 22 чэрвеня (ЦЭ).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *