У жаданні разбагацець згубіў 7 тысяч долараў. Жыхар раёна пазбавіўся грошай, спрабуючы разбагацець праз анлайн-біржу.
Усё пачалося са знаёмстваў у інтэрнэт-прасторы. 37-гадовы Васіль (імя зменена па этычных меркаваннях – рэд.) перапісваўся з дзяўчынай, якая праз некаторы час прапанавала гандляваць на біржы. Маўляў, цудоўны шанс
зарабіць грошы, не выходзячы з дому. Трэба толькі мець першапачатковы капітал.
Васіль вырашыў, што тысячы долараў, якія ён адкладваў на «чорны дзень», хопіць. Ён зарэгістраваўся на біржы, з ім звязаўся «спецыяліст, які ў гэтым разбіраецца». Далей мужчына дзейнічаў па яго ўказцы: перавёў грошы на свой крыптакашалёк, даў доступ да яго «спецыялісту» і пачаў гандляваць… Аказалася, каб зарабіць прыстойную суму, тысячы долараў мала.
Тады мужчына ўзяў у банку крэдыт 12 тысяч рублёў. Аднак і гэтага не хапала. Па мабільным тэлефоне праз банкаўскі дадатак аформіў крэдыт яшчэ на сем тысяч рублёў. Гандаль на біржы працягваўся амаль тры месяцы… Радаваўся, што атрымліваецца – абяцалі вялікія грошы. З сямі тысяч долараў, якія былі на крыптакашальку, Васіль нагадляваў 63 тысячы. Але радасць змянілася расчараваннем, калі захацеў вывесці грошы… Да
Васіля нарэшце дайшло, што ўвесь гэты час ён трымаў сувязь з махлярамі. Ён звярнуўся ў міліцыю і расказаў гісторыю. Па факце праводзіцца праверка.
КАМПЕТЭНТНЫ КАМЕНТАРЫЙ:
– Наіўна думаць, што чужыя людзі вам прапануюць зарабіць вялікія грошы. Заўсёды прадбачце ў такіх прапановах падвох і не верце незнаёмцам, – кажа оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Максім Васільеў. Памятайце, што бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы. Калі не ведаеце нюансы гандлю на біржы, лепш не звязвацца. Калі ў некага ёсць электронныя кашалькі, нікому не давайце да іх доступ. Памятайце, што аперацыі з крыптавалютай падлягаюць кантролю з боку супрацоўнікаў міліцыі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Фото из открытых источников и носит иллюстративный характер.

