МЧС напоминает правила безопасного поведения на водоёмах

Безопасность Общество

Халодная вада, гарачая памылка

Купальны сезон толькі стартаваў, а ўжо ёсць першыя ахвяры вады

На возеры каля вёскі Дразды ў Мазырскім раёне 16 мая супрацоўнікі таварыства ратавання на водах знайшлі цела 15-гадовага падлетка. Хлопец быў усяго за дзесяць метраў ад берага, на глыбіні каля трох метраў.  Ён так і не ўсплыў пасля скачка ў ваду…
ера ў месцы, дзе купанне забаронена. Адзін з хлопцаў вырашыў выкупацца – і гэта рашэнне стала для яго апошнім. На пошукі адразу накіравалі ратавальнікаў, але дапамагчы ўжо было немагчыма.
Трагедыя адбылася ў пачатку купальнага сезона, калі вада яшчэ халодная, а большасць вадаёмаў не абследавана. Але нават гэта не спыняе людзей ад рызыкоўных спробаў «адкрыць лета» раней часу.

!Чаму важна памятаць пра бяспеку каля вады? За 2025 год у Віцебскай вобласці патанулі 57 чалавек. Па краіне – 280. І кожны год прычыны адны і тыя ж: купанне ў нецвярозым стане, у неабсталяваных месцах, адсутнасць нагляду за дзецьмі.

У пачатку купальнага сезона хочацца нагадваць

АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ  БЯСПЕКІ  КАЛЯ  ВАДЫ:

– Купайцеся толькі ў дазволеных месцах – там, дзе дно праверана, вада бяспечная і працуюць ратавальнікі. Знак «купанне забаронена» – не фармальнасць.

– Не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення – алкаголь прытупляе страх і пераацэньвае сілы.

– Не нырайце ў незнаёмых месцах – пад вадой могуць быць карчы, камяні, рэзкія абрывы.

– Не заплывайце за буйкі – там могуць быць плыні і ямы.

– Трымайцеся далей ад лодак і гідрацыклаў.

– Не пакідайце дзяцей без нагляду.

– Сачыце за пераахаладжэннем – дрыжыкі і «гусіная скура» – сігнал выходзіць.

– Не гуляйце ў небяспечныя гульні – хапанне за ногі і «ўтапленне» могуць скончыцца панікай і трагедыяй.

– Не выкарыстоўвайце матрацы і камеры – іх лёгка выносіць ветрам, яны перагортваюцца і рвуцца.

Важна памятаць: чалавеку дастаткова пяці сантыметраў вады, каб патануць. Гэта не перабольшанне.

Падрыхтавана па інфармацыі  інспектара РАНС Вадзіма ПІВАВАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *