Віншуем, «Світанак»!
У суботу, 23 мая, народны хор народнай песні «Світанак» (кіраўнік Святлана Марціненкава) Шумілінскага РЦК гучна заявіў пра сябе на прэстыжным музычным свяце традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» і стаў у адкрытым конкурсе «Браслаўская харавая асамблея» ў намінацыі «Народныя спевы» (катэгорыя «хор») лаўрэатам I ступені!
Шумілінскія артысты пацвердзілі, што жывая народная песня сапраўды ўмее кранаць да глыбіні душы і перамагаць.
Віншуем, «Світанак»! Няхай гэтая перамога стане пачаткам новага творчага ўзлёту.




