Поспех на «Скураным мячы»
У Лепелі прайшлі абласныя занальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Шумілінскі раён прадстаўлялі 4 каманды: хлопчыкі 2016-2017 г. н., 2014-2015 г. н., юнакі 2012-2013 г. н. і дзяўчынкі 2015-2017 г. н. Сапернікамі па зоне былі каманды Чашніцкага, Полацкага, Бешанковіцкага, Лепельскага раёнаў і Наваполацка.
Па выніках спаборніцтваў тры хлапечыя каманды (трэнеры Сяргей Сахончык і Уладзіслаў Траццякоў) занялі 2-я месцы, дзяўчынкі (трэнеры Уладзімір Кучко і Віктар Гусакоў) сталі першымі.
Абласныя спаборніцтвы пройдуць 15-19 чэрвеня ў Віцебску. Наш раён – адзіны ў вобласці, які будзе прадстаўлены ва ўсіх узроставых групах чатырма камандамі. Было няпроста, але хлопцы і дзяўчаты вытрымалі напружаную барацьбу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

