Дамашняе паражэнне
У суботу ФК «Шуміліна» у рамках рэгіянальнага этапа чэмпіянату Беларусі па футболе другой лігі прымаў ФК «Лёзна». Асноўная падзея гульні адбылася на першай хвіліне: лёзненскія футбалісты з цэнтра разыгралі мяч, падалі ў штрафную шумілінцаў і забілі гол.
Прапушчаны мяч зламаў усю гульню нашай каманды. Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе, а лічбы на табло не мяняліся. Праведзеныя ў перапынку замены ажывілі гульню, «Шуміліна» стварала галявыя моманты, «Лёзна» востра адказвала. У адной з контратак госці падвоілі лік. Канцоўка гульні засталася за гаспадарамі, але забіць гол шумілінцы не змаглі. 0:2 – дамашняе паражэнне.
Іншыя сустрэчы ў групе завяршыліся так: «Партызан» (Ушачы) – «Лепель» – 0:3, «Дзвіна» (Бешанковічы) – «Расоны» – 5:1, «Днепр» (Дуброўна) – «Дрывяціч» – 5:2.
Наступны матч ФК «Шуміліна» зноў правядзе дома, сапернікам будзе ФК «Партызан» (Ушачы).
Аляксандр ШЭДЗЬКО
| каманда | гульні | перамогі | нічыі
|
паражэнні | галы | ачкі |
| 1 «Лёзна»
|
3 | 3 | 0 | 0 | 16-3 | 9 |
| 2 «Лепель»
|
3 | 3 | 0 | 0 | 8-1 | 9 |
| 3 «Дзвіна» (Бешанковічы)
|
3 | 2 | 0 | 1 | 7-4 | 6 |
| 4 «Днепр» (Дуброўна)
|
3 | 1 | 0 | 2 | 6-8 | 3 |
| 5 «Дрывяціч» (Браслаў)
|
3 | 1 | 0 | 2 | 6-7 | 3 |
| 6 «Партызан» (Ушачы)
|
3 | 1 | 0 | 2 | 6-6 | 3 |
| 7 «Шуміліна»
|
3 | 1 | 0 | 2 | 3-4 | 3 |
| 8 «Расоны»
|
3 | 0 | 0 | 3 | 2-20 | 0 |

