Шумілінцы сталі трэцімі
Каманда Шумілінскай СДЮШАР стала бронзавым прызёрам першынства Віцебскай вобласці па валейболе сярод дзяўчат 2011 года нараджэння і маладзей, якое прайшло ў Наваполацку.
На рахунку шумілінскай каманды – тры перамогі і два паражэнні. Прынцыповай для зямлячак стала гульня супраць “Оршы” – гэта былі сапраўдныя арэлі, мора адрэналіну і бескампраміснай барацьбы, ва упартай барацьбе з лікам 3:2 вырвалі перамогу ў матчы, а разам з ёй і трэцяе выніковае месца.
За шумілінскую каманду выступалі Віялета Купрына, Анастасія Кухарэнка, Іона Туркова, Антаніна Барышава, Соф’я Барабанава, Аліна Русакова, Ксенія Полацкая, Сафія Канаплёва, Марыя Кавалёва, Вікторыя Храмцова, Вікторыя Вінаградава і Соф’я Шніпава. Трэніруе дзяўчат Людміла Харкавец.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

