1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей на сцэне Шумілінскага раённага цэнтра культуры пройдзе раённы конкурс «МініМіс». Яго ўдзельніцамі стануць дзяўчынкі 8-10 гадоў з творчых калектываў РЦК і Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.
«Міні-Міс» у Шуміліне
За тытул «Міні-Міс» у конкурсе прыгажосці і таленту будуць змагацца Марыя Мароз, Дар’я Ляхава, Паліна Базар, Марыя Лазука, Ксенія Шпыркіна і Ганна Бурлакова. Гледачоў чакае незабыўная яркая праграма ад канкурсантак. Юныя зорачкі прадставяць візітоўкі «Я самая, самая», творчы нумар «Зорны час», дэфіле ў сукенках «Экадэфіле», гумарыстычнае дэфіле «У матуліных уборах», а таксама адкажуць на бліц-апытанне ў «Інтэлектуальным рынгу».
Прыходзьце падтрымаць свайго фаварыта, бо на вашых вачах стане вядома імя пераможцы. Пачатак у 17.30. Уваход платны. Тэлефон для даведак 5-86-10.

