В Шумилинской детской школе искусств состоялся очередной выпуск учеников

Культура Образование

У мінулую пятніцу, 22 мая, сцены Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў напоўніліся асаблівай атмасферай урачыстасці – тут луналі лёгкі сум развітання, адчувалася хваляванне, але ў той жа час і велізарны гонар. Гэты вечар стаў незабыўным для 40 выпускнікоў, якія афіцыйна атрымалі свае першыя дакументы аб эстэтычнай адукацыі.

Актавая зала школы запоўнілася гледачамі, і на сцэне пад гучныя апладысменты адзін за адным прадэфілявалі маладыя і прыгожыя юныя мастакі, музыканты і танцоры. За плячыма дзяцей – гады ўпартай працы, бясконцых рэпетыцый, хвалюючых хвілін перад выхадам на сцэну і чыстай радасці ад першых вялікіх перамог. І вось гэты прыгожы і складаны шлях афіцыйна завершаны.

Выпускнікі пры падтрымцы сяброў і таварышаў, якія працягваюць вучыцца, выйшлі на родную сцэну ў апошні раз, прадэманстраваўшы свае ўменні і таленты. Яны гралі на віяланчэлі, баяне, фартэпіяна, спявалі, танцавалі, а ў фае на другім паверсе была прадстаўлена выстава работ вучняў выяўленчага аддзялення.

З цёплымі словамі пажаданняў да выпускнікоў звярнулася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Фёдарава. Ганаровую місію – уручэнне запаветных пасведчанняў аб заканчэнні школы – выканала выконваючы абавязкі загадчыка сектара культуры райвыканкама Вольга Данчанка.

На раставым сімвалічным ключы выпускнікі напісалі свае пажаданні, зрабілі замалёўкі і паставілі подпісы, пакінуўшы ў любімай школе маленькую часцінку сябе і свайго жыцця.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *