В сельхозорганизации района поступает новая техника

Новости Сельское хозяйство

Два новыя «Кіраўцы» прыехалі ў раён

У сельгасарганізацыі раёна прыбыла новая тэхніка.

Магутныя «Кіраўцы-742М» прыехалі ў ААТ «Ляжні» і КУСГП«Ульскі». Абодва трактары (кожны каштуе больш за 600 тысяч рублёў) набыты за бюджэтныя грошы. Новую тэхніку даверылі вопытным механізатарам – Аляксандру Бакану і Мікалаю Жыгунову.

На мінулым тыдні КУСГП «Ульскі» пабагацела яшчэ і на новую дзевяцімятровую касілку – яна будзе дарэчы падчас корманарыхтоўкі.

Як расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў, на днях у ААТ «АграБаравінка» прыедзе новая касілка КПР-9.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *