Лагерь «Юный патриот»: прокачка мужества. Десятиклассники шумилинских школ проходят военно-полевые сборы.

Новости Образование Общество

«Юны патрыёт»: пракачка мужнасці

Дзесяцікласнікі раёна ўпершыню пройдуць 12-дзённыя вучэбна-палявыя зборы

Па ўсёй Беларусі ў пачатку тыдня стартавалі вучэбна-палявыя зборы для вучняў дзясятых класаў. Шумілінскі раён не стаў выключэннем. 26 мая афіцыйна адкрыўся зусім новы для рэгіёна фармат летняга адпачынку – кругласутачны ваенна-патрыятычны аздараўленчы лагер «Юны патрыёт». Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая падкрэсліла, што мэта збораў складаецца ў тым, каб вывесці юнакоў з зоны камфорту, на практыцы навучыць іх таму, што немагчыма зрабіць у рамках стандартнага вучэбнага кабінета. «Сучасным падлеткам жыццёва важна навучыцца самастойнасці, уменню арыентавацца на мясцовасці, а таксама імгненна прымаць рашэнні ў нестандартных сітуацыях і ўмовах», – патлумачыла Аксана Генадзьеўна.

Базай для правядзення ўнікальнай змены паслужыла маляўнічая вёска Лескавічы. Менавіта тут, на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Пунсовы ветразь», разгарнуўся палатачны гарадок, куды прыбылі 27 юнакоў, якія гатовыя змяніць звыклую дамашнюю ўтульнасць на суровыя, але займальныя вайсковыя будні. Куратарам двух узводаў стаў сяржант 206-га батальёна аховы і абслугоўвання аэрадрома вайсковай часці 44943 г. п. Баравуха Андрэй Грэцкі.

Праграма збораў абяцае быць максімальна насычанай, а ўмовы – набліжанымі да рэальных, ваенна-палявых. На час вучэбных заняткаў гаджэты адправяцца ў бок, саступаючы месца жывым зносінам, дысцыпліне і канцэнтрацыі ўвагі на выкананне пастаўленых задач. Акрамя атрымання банальных навыкаў разводзіць вогнішча, капаць акопы, хадзіць страявым крокам, рабят чакаюць разнастайныя мерапрыемствы ваенна-патрыятычнай тэматыкі ад вопытных педагогаў, урокі мужнасці з запрашэннем ветэранаў Афганскай вайны, пагранічных войскаў і вайскоўцаў з 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Запланаваны таксама два выезды: у воінскія часці Полацкага раёна (Фарынава) і Лепельскага раёна (Заслонава).

«Правядзенне такіх збораў – выдатная магчымасць па жыць у палявых умовах, палепшыць фізічныя здольнасці, умацаваць дух, навучыцца арыентавацца ў незнаёмай мясцовасці, падрыхтавацца да войска і з карысцю правесці час з таварышамі», – расказалі камандзіры двух узводаў дзесяцікласнікі Цімафей Казлоўскі і Андрэй Савасцьянаў.

У лагеры забяспечаны ўсе меры бяспекі, створаны неабходныя ўмовы: харчаваннем забяспечвае СШ № 1, медыцынскую дапамогу прадастаўляюць медработнікі ЦРБ, правапарадак у начны час кантралюе РАУС.

Да слова.

Удзел у ваенна-палявых зборах уваходзіць у школьную праграму і выступае галоўнай умовай для пераводу вучня ў 11 клас. Вызваленне магчыма толькі па стане здароўя на падставе медыцынскіх дакументаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *