Дзіцячы смех і добрыя сэрцы
Міжнародны дзень абароны дзяцей – адно з самых важных святаў для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка. Гэта не толькі вясёлае і радаснае свята для дзяцей, але яшчэ і напамін бацькам пра тое, што нашы дзеці маюць патрэбу ў любові і пастаянным клопаце і абароне.
У гэты дзень да малых прыйшоў у госці вясёлы клоўн Ананас, які разам з імі здзейсніў падарожжа па цудоўнай планеце Дзяцінства на дыване-самалёце. Клоўн, бацькі і госці разам з выхаванцамі спявалі песні, гулялі, інсцэніравалі казку пра рэпку. Было прыемна бачыць радасныя дзіцячыя твары і чуць вясёлы дзіцячы смех.
З віншаваннямі і падарункамі ў прытулак прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Юлія Уласевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, прадстаўнікі суда Шумілінскага раёна, РАНС, аддзела прымусовага выканання, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Обальскай СШ.
Хочацца выказаць вялікі дзякуй дырэктару ПГУП «Карына-гандаль» Аляксандру Мацуганаву за арганізацыю салодкага стала для выхаванцаў і дырэктару ПГУП «Савдо» Афрыдуну Забіраву за забаўляльную праграму.
Анастасія АНАНЬЕВА, дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

