«Поле цудаў» па-шумілінску
У ТЦСАН прайшла вясёлая і захапляльная гульня «Поле цудаў», якая аб’яднала тры пакаленні.
Хутка адгадалі слова на табло тыя, хто ўмее чакаць і не асуджаць, захавальніцы цішыні і казак – бабулі. Знайшлі час паўдзельнічаць у гульні мнагадзетныя мамы, тыя, хто ўмее дзяліць сваю любоў на траіх і нават пецярых, раздзяліць пірог на ўсіх пароўну, сабраць за пяць хвілін дзяцей у школу. Падтрымаць сваіх бабуль і матуль прыйшлі іх унукі і дзеці.
Падчас гульні кемлівасць і смеласць праявілі і дзеці – Глеб Бяспалаў, Марыя Марковіч, Аляксандр Коваль. Яны з задавальненнем круцілі рулетку, шчыра радаваліся, калі выпадаў сектар «прыз» ці «шанс». У перапынках гледачоў радавалі выступленнямі юныя артысты.
Пераможцам «Поля цудаў» стаў Аляксандр Коваль. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад спонсараў – раённага аддзялення Белару скай партыі «Белая Русь», прыватных прадпрыемстваў.
Свята было прысвечана Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова павіншавала ўсіх і падарыла цэнтру сер тыфікат на набыццё акустычнай сістэмы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



