«Лежни» и «Приозёрный мир» объединили свои силы и технику на заготовке кормов

Новости Сельское хозяйство

Колер настрою – зялёны!

У сельгасарганізацыях раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў. На гэтым тыдні корманарыхтоўчы атрад ААТ «Ляжні»  мы засталі ва ўрочышча Данілава.

«Колер настою – зялёны! За дзень мяркуем падабраць і здрабніць па трыста тон травы кожны, – усміхаюцца Юрый Аўчыннікаў і Мікалай Жыгуноў, якія працуюць на кормаўборачных камбайнах. – На гэтым полі трава неблагая. Але самы добры ўраджай быў ва ўрочышчы Саханоўскі луг, што каля Беразніцы. Там толькі ў першай палове дня падбіралі па 200 тон, а да вечара – амаль яшчэ столькі ж».

Валерый Харкевіч на МТЗ-3022 і яго калегі, якія працуюць на адвозцы, пастаўляюць да сянажнай траншэі ў Ляжнях па 8-9 рэйсаў, у кожным з якіх – па 12 тон зялёнай масы.

Мы пацікавіліся, чаму на ляжнёўскіх палетках працуюць і механізатары ААТ «Прыазёрны мір». «Спачатку сумесна працавалі па палетках «Прыазёрнага міру» – нарыхтавалі зялёнай масы для сянажнай траншэі, якую заклалі каля фермы Непароты, – тлумачыць намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Кузняцоў. – А цяпер вось пераехалі ў Ляжні. Талакой лягчэй працаваць. Мы настроены на калектыўнае дасягненне, што дапамагае больш арганізавана і дынамічна спраўляцца як з касавіцай, так і з закладкай сянажнай траншэі. Усе механізатары працуюць добрасумленна, ва ўсіх гараць вочы. Нашай гаспадарцы першым укосам трэба скасіць 1391 гектар траў». Зараз ў ААТ «Ляжні» падкошваюць пашы, а затым пераедуць на палеткі, дзе летась засеялі сумесь шматгадовых траў (пераважаюць канюшына і цімафееўка). З іх і будуць закладваць другую сянажную траншэю.

На раніцу 11 чэрвеня ў сельгаспрадпрыемстве скошана 227га траў, нарыхтавана 1320 тон сенажу.

Наперадзе гарачы час – лета, калі кожны дзень ставіць новыя задачы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Юрый Аўчыннікаў, Валерый Харкевіч, Мікалай Жыгуноў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *