В Шумилинском цехе Верхнедвинского сырзавода продолжается модернизация производства

Экономика

На ачышчальных збудаваннях праведзены рамонт

Калі ў 2024 годзе Шумілінскі вытворчы цэх ААТ «Малако» быў аднесены да Верхнядзвінскага масласырзавода, адразу было пазначана, што і дзе трэба давесці да ладу. У планах была рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў, якую правялі ў гэтым годзе, расказаў намеснік дырэктара Верхнядзвінскага масласырзавода па кіраванні вытворчым цэхам г. п. Шуміліна Васіль Серафімовіч.

Неабходнае абсталяванне было закуплена яшчэ ў лютым. А вясной для яго на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў устанавілі новы панэльны будынак модульнага тыпу (гэтай работай займаліся работнікі ТАА «Венбуд»). Разам з начальнікам энергамеханічнага аддзела вытворчага цэха Антонам Гаевым мы завіталі сюды, каб на свае вочы пабачыць замену тэхнічнага абсталявання. Справа і злева ў будынку бачым сістэму аэрацыі ёмістага абсталявання. Яна вельмі патрэбная, бо сцёкі, які паступаюць ад завода, перапрацоўваюцца спецыяльнымі бактэрыямі. А каб іх жыццядзейнасць была нармальнай, трэба вялікая колькасць кіслароду, якую і дае паветрадуўнае абсталяванне.

«Калі на шум старога абсталяванне былі скаргі дачнікаў бліжляжачых вуліц, то, адзначым, новае працуедаволі ціха ,– кажа Антон Гаеў. – На будынак модульнага тыпу, закупку абсталявання затрацілі 480 тысяч рублёў. На гэтым работы не закончаны. Сваімі сіламі мы рас пачалі мяняць сістэму аэрацыі, толькі пнеўматычных аэратараў заказалі на 25 тысяч рублёў. Гэта забяспечыць якасную апрацоўку сцёкавых вод. Таксама на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў наводзім парадак – знеслі аварыйны будынак кацельні, абгарадзілі тэрыторыю вакол. У планах на бліжэйшы час – замена дымавой трубы на будынку кацельні прадпрыемства, зараз праект знаходзіцца на стадыі экспертызы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *