Проверки выявили нарушения

Власть Официально

Праверкі выявілі факты парушэнняў


Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці сумесна з фінансавымі органамі Віцебскай вобласці ў рамках праверкі выканання бюджэтнага заканадаўства правяло комплексную праверку Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта і арганізацый раёна.


Праверкай устаноўлены факты парушэнняў пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў на агульную суму больш за 300 тысяч рублёў. Асноўныя парушэнні ўстаноўлены ў аплаце працы на суму 225 тыс. руб., або 66% ад сумы ўсіх парушэнняў, і пры выкананні будаўнічых і іншых работ на суму 105,9 тыс. руб., што складае каля 30%.
У аплаце працы парушэнні ў асноўным дапускаліся па прычыне няправільнага вызначэння памеру сродкаў, што накіроўваюцца на прэміраванне работнікаў, утрымання звышштатных пасад, завышэння памераў надбавак (даплат), тарыфных разрадаў, адпускных, камандзіровачных расходаў. Пры гэтым акрамя выпадкаў залішняга налічэння заработнай платы ў 4 з 9 правераных устаноў устаноўлены факты іх недаплаты па прычыне заніжэння стажу работы, надбаўкі за спецыфіку працы, недакладнай аплаты пры прадастаўленні працоўных водпускаў, павышэнні кваліфікацыі, перападрыхтоўцы, звальненні работнікаў на
агульную суму 17,3 тыс. руб.
Парушэнні пры аплаце будаўнічых і іншых работ звязаны з аплатай фактычна нявыкананых аб’ёмаў работ, завышэннем кошту будаўнічых матэрыялаў, няправільнага прымянення расцэнак і аплатай работ, кошт якіх не пацверджаны дакументальна адпаведнымі разлікамі і абгрунтаваннямі.
Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці зараз праводзіць работу па рэалізацыі матэрыялаў праверак.
Святлана ЖЫГУНОВА, начальнік аддзела КРУ Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *