Футбол. ФК»Шумилино» разгромил ФК»Россоны» со счётом 16:1

Новости Спорт, туризм

16:1. Перамога «Шуміліна»

Матч рэгіянальнага этапа чэмпіянату Беларусі  па футболе ў другой лізе паставіў рэкорд выніковасці шумілінскага футбола. ФК «Шуміліна» на сваім полі разграміў «Расоны» з лікам 16:1.

Футбольныя заўзятары, якія прыйшлі на матч, сталі сведкамі неверагоднай гульні і феерыі галоў. Галоўныя героі сустрэчы – Ягор Крыгін і Цімафей Собалеў – аформілі па пента-трыку (па 5 галоў). Мацвей Азарчанкаў зрабіў дубль. Па адным дакладным удары на свой рахунак запісалі Уладзіслаў Калеснікаў, Дзмітрый Ярыга, Андрэй Бабровіч і Эрык Ерашэвіч. ФК «Расоны» здолеў адказаць адзіным голам прэстыжу, але гэта ніяк не паўплывала на сітуацыю.

16:1 – гэта найбуйнейшая перамога ФК «Шуміліна» ў гісторыі.

Іншыя сустрэчы ў групе  завяршыліся так: «Днепр» (Дуброўна) – «Лёзна» – 3:1, «Дзвіна» (Бешанковічы) – «Партызан» (Ушачы) – 1:0, «Дрывяціч» (Браслаў) – «Лепель» – 3:5.

Наступны матч ФК «Шуміліна» зноў правядзе дома, сапернікам будзе «Днепр» (Дуброўна).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *