Пожарная безопасность при кормозаготовке

Безопасность Сельское хозяйство

Простыя правілы,  якія ратуюць кармы

Нарыхтоўка кармоў у раёне ідзе поўным ходам. Але важна не толькі ўбраць ураджай, а і захаваць яго без страт. Менавіта таму ў перыяд корманарыхтоўкі сельгаспрадпрыемствы знаходзяцца пад асаблівай увагай ратавальнікаў – кантроль пажарнай бяспекі ў гэты перыяд крытычна важны.

Што павінен зрабіць кіраўнік гаспадаркі

Каб мінімізаваць рызыкі і пазбегнуць страт, неабходна правесці комплекс супрацьпажарных мерапрыемстваў: прызначыць адказных за супрацьпажарную падрыхтоўку, уключаючы ўборачную тэхніку і арганізацыю супрацьпажарнага рэжыму; правесці інструктаж для ўсіх работнікаў; вадзіцелі, камбайнеры, трактарысты і іншыя спецыялісты абавязаны прайсці навучанне па пажарным тэхнічным мінімуме.

Патрабаванні да тэхнікі

Перад выхадам у поле транспарт павінен быць поўнасцю падрыхтаваны: абсталяваць машыны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.
Вадзіцель абавязаны рэгулярна чысціць рухавік, калектар, выхлапную трубу і іскрагасільнік ад пылу і нагару.

Выкарыстанне адкрытага агню для выпальвання забруджванняў катэгарычна забаронена!

Як правільна складзіраваць грубыя кармы

Пры фарміраванні сцірты і штабялёў неабходна выконваць шэраг патрабаванняў:
вылучыць асобную пляцоўку для захоўвання кармоў;
забяспечыць супрацьпажарныя парывы паміж сціртамі, навесамі і групамі штабялёў;
выконваць бяспечную адлегласць да ліній электраперадач, будынкаў і збудаванняў.

Захаванне гэтых правілаў – гарантыя таго, што ўраджай гаспадарак будзе пад надзейнай абаронай.

Пры ўзнікненні пажару неабходна неадкладна тэлефанаваць па нумарах 101 або 112.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *