В хозяйствах Шумилинского района строятся профилактории для телят

Новости Сельское хозяйство

Хутка ў цялят наваселле будзе

У КУСГП «Ульскі», ААТ »Ляжні» і «Прыазёрны мір» будуюцца прафілакторыі для цялят.

Падчас нашага прыезду каля фермы Ляжні-3 кіпела работа – працавала брыгада з шасці чалавек ТАА «БудМалГарант» на чале з яго дырэктарам Ігарам Маладоўскім. «Мы ўжо будавалі некалькі падобных аб’ектаў у розных раёнах Віцебскай вобласці, так што вопыт ёсць, – расказаў Ігар Фёдаравіч. – У Ляжнях мясцовасць каля фермы нізкая, таму спачатку зрабілі добрую пясчаную падушку, потым засыпалі шчэбнем, а пасля ўжо забетаніравалі. Усяго зрасходавалі 118 тон бетону. Для ўзвядзення сцен выкарыстоўваем блокі, зараз заліваем бетонам армапояс, затым будзем ставіць кроквы. Вокны будуць з полікарбанату. Будаўнічыя матэрыялы гаспадарка нам дастаўляе своечасова».

Адзначым, што «яслі» для цялят у ААТ «Ляжні» будуць вялікімі – 600 метраў квадратных. Тут будуць стаяць цяляты па абодвух баках памяшкання і пасярэдзіне. Робіцца таксама і невялікі малочны блок, адкуль будзе адпраўляцца так званае малочнае таксі. Па словах намесніка дырэктара сельгаспрадпрыемства па вытворчасці Андрэя Кузняцова, усяго паставяць у прафілакторый 108 цялят. Закончыць будаўніцтва мяркуюць у пачатку ліпеня.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *