Магазин в Грудиново популярен у сельчан и водителей

Экономика

Магазін у Грудзінаве папулярны ў вяскоўцаў і вадзіцеляў

Калі ехаць па аўтадарозе Віцебск–Полацк, у Грудзінаве нельга не звярнуць увагу на невялікі дагледжаны магазін. Ён стаіць прама каля трасы, таму яго добра ведаюць не толькі мясцовыя, але і вадзіцелі.

Крама належыць ТАА «Лазукоў-гандаль».  «Сёння тут можна купіць неабходныя прадукты харчавання даволі разнастайнага асартыменту і па адэкватных цэнах, – кажа дырэктар прадпрыемства Сяргей Лазукоў. – Па гэтых прынцыпах працуюць нашы гандлёвыя аб’екты ў вёсках Лявонава, Дабея і Грудзінава».

За прылаўкам у краме ў Грудзінаве працуе Сяргей Адамовіч, што, згадзіцеся, – вялікая рэдкасць. Сяргей – мясцовы. Апошнія гады жыў у Полацку, але кожныя выхадныя прыязджаў на малую радзіму. «Працаваў на адным з заводаў Полацка, стаў шукаць падпрацоўку. Спыніўся на магазіне «Дыёніс». Паспрабаваў быць прадаўцом. Спадабалася», – расказаў пра свой шлях у прафесію гандляра Сяргей. 1 чэрвеня ён канчаткова вярнуўся ў Грудзінава і ўладкаваўся прадаўцом у мясцовы магазін.

Для жыхароў Грудзінава магазін не проста месца гандлю, а месца сустрэч і стасункаў. Сюды прыходзяць пагаварыць, абмеркаваць навіны. Не абыходзяць увагай краму і вадзіцелі, якія спыняюцца перакусіць у дарозе. За дзень Сяргей Адамовіч абслугоўвае больш за 50 пакупнікоў, што для невялікага вясковага магазіна з’яўляецца добрым паказчыкам.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *