За мак на огороде — штраф или даже срок!

Закон Общество Происшествия

Мак расце на ўчастку –  чакай штраф ці нават тэрмін

З 1 чэрвеня па 15 верасня ў Беларусі праводзіцца спецыяльная праграма «Мак», накіраваная на выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых культур,  а таксама спыненне каналаў іх пастаўкі.

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць рэйды па дачных участках, палях і прыдамавых тэрыторыях, глядзяць, ці растуць мак і каноплі. Гутараць з людзьмі, папярэджваюць пра адказнасць, тлумачаць, што пасевы маку – прынада для наркаманаў. І такія ўсходы трэба вырваць, пакуль яны не зацвілі.

«Уладальнікі агародаў і прыдамавых участкаў нясуць адказнасць за вырастанне нарказмяшчальных раслін, нават калі яны з’явіліся там самі, без ведама гаспадара, – нагадвае оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Валерый Махноў. – Згодна з арт. 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконны пасеў або вырошчванне без мэты збыту караецца штрафам да 20 БВ. Калі будзе даказана, што расліны вырошчваліся з мэтай рэалізацыі або вырабу наркотыкаў, наступае крымінальная адказнасць. У залежнасці ад цяжару злачынства і складу групы парушальніку можа пагражаць пакаранне ад штрафу або арышту ажно да пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці».

Пра ўсе выпадкі макавых агародаў-градак можна ананімна паведамляць у РАУС па тэлефоне 102.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *