Футбол. ФК «Шумилино» победил одного из лидеров группы — «Днепр» из Дубровно

Новости Спорт, туризм

ФК «Шуміліна» перамог «Днепр» з Дуброўна

Субота 20 чэрвеня. Шуміліна. Гарадскі стадыён. Чарговы тур чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе (другая ліга, рэгіянальны этап, Віцебская вобласць, група С). Гаспадары сустракаліся з дубровенскім «Дняпром».

«Шуміліна» адразу ж захапіла ініцыятыву. Традыцыйнай раскачкі не было – пайшлі наперад з першых хвілін. На пачатку гульні госці засталіся ў меншасці.

Нягледзячы на колькасную перавагу, шумілінцы доўга не маглі рэалізаваць моманты. І толькі на 33-й хвіліне Ягор Крыгін выдатнай перадачай знайшоў Уладзіміра Снапка, і той адкрыў лік – 1:0. Гэта яго дэбютны гол за каманду.

Праз пяць хвілін Ягор Люсін праявіў індывідуальнае майстэрства і падвоіў лік – 2:0. Здавалася, усё ідзе па плане, але праз пару хвілін памылка нашага варатара дазволіла дубровенцам скараціць адставанне – 2:1.

Пасля перапынку госці актывізаваліся. Палова тайма гульня нагадвала арэлі. Але потым Ягор Крыгін пасля выверанай перадачы Арцёма Багаева зрабіў лік 3:1. Праз пяць хвілін Дуброўна вярнула інтрыгу – дальні стрэл са штрафнога – 3:2. «Днепр» пайшоў на штурм, але шумілінцы трымаліся, востра контратакуючы. Андрэй Бабровіч зрабіў лік 4:2. «Днепр» не збіраўся здавацца і забіў яшчэ адзін гол.

Вынік гульні – 4:3. Гэта была няпростая, але такая патрэбная перамога ФК «Шуміліна».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *