Бронзу и два серебра привезли шумилинские футболисты с областных соревнований «Кожаный мяч»

Новости Спорт, туризм

Бронза і серабро – у шумілінцаў

Шумілінскія футбалісты паказалі добрыя вынікі на абласным фінале спаборніцтваў «Скураны мяч».

У Віцебску прайшлі абласныя фінальныя спаборніцтвы па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Шумілінскі раён на гэтых стартах прадставілі тры каманды – і ўсе вярнуліся з узнагародамі!

Хлопцы 2012-2013 гадоў нараджэння ў напружанай барацьбе заваявалі бронзавыя медалі (трэцяе месца).

Яшчэ дзве нашы дружыны падняліся на другую прыступку п’едэстала: серабро ў хлопцаў 2016-2017 гадоў нараджэння і ў дзяўчат 2015-2017 гадоў нараджэння. Усе сустрэчы прайшлі ў жорсткай канкурэнцыі, але юныя спартсмены не саступілі ні ў майстэрстве, ні ў волі да перамогі.

Асаблівая падзяка – трэнерам, якія падрыхтавалі каманды, прадумалі тактыку і натхнялі хлопцаў і дзяўчат на працягу ўсяго турніру. Хлопцаў рыхтавалі Уладзіслаў Траццякоў і Сяргей Сахончык, дзяўчат – Віктар Гусакоў і Уладзімір Кучко. Гэтыя спецыялісты ўклалі ў каманды не толькі футбольныя навыкі, але і веру ў сілы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *