День безопасности провели шумилинские спасатели в детском оздоровительном лагере «Дружба»

Безопасность Здоровые города и посёлки Общество

Вучэбная трывога  і выратаваныя «заложнікі» дыму

У дзіцячым выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Дружба» ў Амбросавічах прайшоў Дзень бяспекі. Шумілінскія ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей цэлую праграму – ад сур’ёзнай вучэбнай эвакуацыі да вясёлых інтэрактываў.

Пачалося ўсё нечакана: па лагеры прагучаў сігнал трывогі – спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Гэта была частка вучэбнай трэніроўкі, каб дзеці і дарослыя змаглі на практыцы адпрацаваць правільныя дзеянні пры пажары. За пару хвілін рабяты пакінулі спальны корпус праз эвакуацыйныя выхады. Паводле легенды вучэнняў на трэцім паверсе адбылося ўзгаранне, калідоры запоўніў густы дым, а ў адным з пакояў «засталіся» двое дзяцей.

Ратавальнікі прыбылі да месца ўмоўнага пажару літаральна праз хвіліны. З-за моцнага задымлення яны працавалі ў дыхальных апаратах, хутка знайшлі «пацярпелых» і вынеслі іх на свежае паветра, перадаўшы медыкам. Паралельна работнікі лагера правялі пераклічку, каб пераканацца, што ўсе дзеці ў бяспецы.

Пасля сур’ёзнай часткі пачалося самае займальнае. Шумілінскія ратавальнікі разам з работнікамі «Віцебскаблгазу» падрыхтавалі яркую праграму. Спачатку дзеці паглядзелі тэатралізаваную пастаноўку «Новыя прыгоды Машы і Мядзведзя», дзе на сцэне Маша зноў трапляла ў розныя надзвычайныя сітуацыі, а казачныя героі разам з рабятамі дапамагалі ёй знаходзіць правільныя рашэнні. Затым на інтэрактыўных пляцоўках дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях па правілах бяспечных паводзін – дома, на вуліцы і каля вады.

Асаблівае захапленне выклікала магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага ратавальніка – папрацаваць з пажарным ствалом і падаць ваду.

Дзень атрымаўся яркім, пазнавальным і эмацыянальным.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *