Молодёжь Шумилинщины: три дела, которыми мы гордимся

Молодёжь Общество

«Тры плыні, якімі мы ганарымся»

Слова – раённаму маладзёжнаму лідару Вікторыі РАТНІКАВАЙ

  1. Студатрадаўскі рух

Для нашай моладзі гэта не проста падзаработак – гэта школа характару. Студатрады даўно сталі брэндам, які ведаюць і за межамі раёна. Кожнае лета ўсё больш шумілінскіх хлопцаў і дзяўчат выбіраюць будоўлю, экалогію або вытворчасць, каб зарабіць першыя грошы, навучыцца працаваць у камандзе і адчуць смак сапраўднай справы.

У сезоне «лета-2026» ў нас будзе працаваць 7 студатрадаў агульнай колькасцю 50 чалавек – моцных, матываваных, гатовых да выніку.

  1. Валанцёрскі рух «Добрае сэрца»

Гэта наш асаблівы гонар. Валанцёры – людзі, якія ўмеюць дарыць цяпло проста так. Яны дапамагаюць ветэранам, падтрымліваюць дзяцей з асаблівасцямі здароўя, акультурваюць тэрыторыі, аднаўляюць святыні, берагуць прыроду. Нашы акцыі – «У школу з добрым сэрцам», «Цуды на Каляды», «Падзяліся цяплом душы сваёй», «Убяром снег разам», «Ад усёй душы» – даўно сталі ў раёне сімвалам чалавечнасці і сапраўднай міласэрнасці.

  1. Прапаганда здаровага ладу жыцця

Мы ўпэўнены: моцная моладзь – моцны раён. Таму развіваем спорт і актыўны адпачынак. «Гульні розуму», турыстычныя злёты, ваенна-патрыятычныя гульні і лагеры, сямейныя спартландыі, турніры па футболе і баскетболе – усё гэта аб’ядноўвае рабят, вучыць іх быць смелымі, дружнымі і мэтанакіраванымі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *