Состоялось представление реализованной гражданской инициативы «Новая жизнь «Большого камня»

Край шумілінскі Мир увлечений Общество Спорт, туризм

“Стварайце і рэалізуйце больш ініцыятыў”

“Прыемна ўбачыць гэты прыгожы і ўтульны куток, зроблены грамадствам пры падтрымцы органаў улады. Стварайце і рэалізуйце больш грамадзянскіх ініцыятыў, якія дапамагаюць развіваць, добраўпарадкоўваць і ўпрыгожваць Шумілінскі раён”, – звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемства каля помніка прыроды “Вялікі камень” ў Горках старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай прэзентацыі рэалізаванай грамадзянскай ініцыятывы “Новае жыццё Вялікага каменя”.

Каля помніка прыроды сабраліся мясцовыя жыхары, прадстаўнікі мясцовай ўлады, работнікі культуры, прыехалі на экскурсію вучні Башнеўскай базавай школы.

Вядучыя расказалі гісторыю самага вялікага ў Беларусі валуна, які ледавік прынёс з карэльскіх скал, нагадалі легенды і паданні, звязаныя з Вялікім каменем.

Супрацоўнік раённага Турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Ксенія Гаева расказала пра ініцыятыву і яе рэалізацыю. Так, з дапамогай VR-акуляраў можна зазірнуць у былыя часы, даведацца пра гэты помнік прыроды. Яна адзначыла важнае значэнне гэтага геалагічнага аб’екта для развіцця турызму на Шуміліншчыне.

Работнікі культуры паказалі рэканструяваны старажытны абрад шанавання Вялікага каменя. Гледачы ахвотна далучыліся да абраду, каб папрасіць Камень здзейсніць патаемныя жаданні.

Агульнае фота на памяць стала заключнай часткай мерапрыемства.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *