Раскраски от РОО «Белая Русь» получили воспитанники шумилинского детского сада №2

Новости Образование Общество

Дзеці малююць Радзіму

Размалёўкі ад  РГА «Белая Русь» атрымалі выхаванцы Шумілінскага дзіцячага сада № 2 у рамках патрыятычнай акцыі  «Дзеці малююць Радзіму».

З гэтай нагоды ў дашкольнай установе прайшло святочнае мерапрыемства, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі вершы пра радзіму, спявалі песні і танцавалі, адказвалі на пытанні віктарыны пра сімвалы Беларусі.

«Малайцы! Бачна, што вы любіце свой родны край і ведаеце яго прыгожыя мясціны, – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Мы падрыхтавалі для вас падарункі – кніжкі-размалёўкі, дзе на кожнай старонцы вас чакае маленькае падарожжа па нашай радзіме».

Адразу пасля таго, як дзецям уручылі падарункі, яны ўзяліся размалёўваць дрэвы, дамы, сонца, неба і кветкі. У тэматычных размалёўках можна вывучаць гісторыю, культуру і традыцыі Беларусі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *