«Торговля — моё призвание!» — считает Светлана Жоголь из Шумилино

2026 - Год белорусской женщины Главное Экономика

«Гандаль – маё прызванне»

На здымку (справа налева): Святлана Жогаль, Марына Марозава, Наталля Кірылава і  Юлія Капытова.

Прафесіяналізм і адданасць справе вылучаюць Святлану Жогаль, якая прысвяціла 35 гадоў рабоце ў сферы гандлю Шумілінскага раёна.

Родам Святлана Віктараўна з Міншчыны. У Шуміліна выйшла замуж, дзе і жыве ўсё жыццё. Пасля заканчэння прафвучылішча працавала ў кафэ «Яблынька» афіцыянткай, потым уладкавалася прадаўцом у магазін «Гасцінец». Камунікабельнасць і спрытнасць Святланы Жогаль, уменне арганізаваць работу заўважыла кіраўніцтва райспажыўтаварыства і прызначыла загадчыцай магазіна «Агеньчык», пазней – «Ветрыка». Крыху працавала прадаўцом у прыватным магазіне «Міні‑маркет».

З дня адкрыцця «Мясной лаўкі» (вул. Юбілейная, 27в), якая належыць УП «Гандлё вы дом» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», вось ужо сем гадоў рупіцца тут. Спачатку была прадаўцом, з нядаўняга часу – загадчыца магазіна.

Пад яе чулым кіраўніцтвам магазін дэманструе высокія паказчыкі, выконвае і перавыконвае планы. «Мае родныя і сябры кажуць, што гандаль – маё прызванне. І я поўнасцю згодная, – усміхаецца Святлана Жогаль. – Я люблю сваю работу, люблю сваіх калег. Ганаруся сваёй зладжанай камандай. Поплеч са мной з пачатку адкрыцця аб’екта працуе Марына Марозава, пазней прыйшлі Ірына Вараб’ёва, Наталля Бараноўская, Іна Прыгун, Наталля Кірылава. Усе прадаўцы вопытныя і адказныя. Адзін у полі не воін, і поспех магазіна поўнасцю залежыць ад людзей, якія штодня сустракаюць пакупнікоў з усмешкай, ветліва абслугоўваюць, раяць, які тавар лепш купіць і запрашаюць прыйсці яшчэ».

Першапачаткова планавалася, што гэта будзе толькі фірменны магазін «Віцебскаграпрадукта», але плошчы дазвалялі пашырыцца, таму дадаткова была ўладкавана зала самаабслугоўвання. І зараз купіць тут можна літаральна ўсе неабходныя прадукты: мясныя, малочныя, хлебабулачныя, бакалею, кандытарскія вырабы, кансервы, цукеркі. Крама размешчана ў бойкім месцы, (на перакрыжаванні дарог), з добрым графікам работы (у будні і суботу – да дзевяці вечара, у нядзелю – да 17.00). Прадаўцам сумаваць не прыходзіцца – за дзень абслугоўваюць да паўтысячы пакупнікоў.

Святлана Жогаль і яе каманда робяць на вітрынах даступную для пакупнікоў выкладку, заказваюць разнастайныя тавары, бо перакананы, што ў кожнага пакупніка павінна быць права выбару.

Дзякуючы такому калектыву «Мясной лаўкі» краме наканавана жыць, паспяхова працаваць і задавальняць попыт і патрэбы сваіх пакупнікоў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *