Магазін «Прастор». Версія 2.0
21 ліпеня аднавіў работу магазін «Прастор», які зараз належыць УП «Смаленскі рынак» Віцебскага аблспажыўтаварыства.
На адкрыццё сабралася многа жыхароў з навакольных вуліц мікрараёна Брыкет, пакупнікі ацанілі багаты асартымент тавараў, сучасны падыход да арганізацыі гандлёвай прасторы. Трэба зазначыць, што ў магазіне прадстаўлена прадукцыя ўласнай вытворчасці УП «Смаленскі рынак»: галубцы, пяльмені, бліны з начынкамі і інш.
«Мы пайшлі насустрач і адчынілі магазін, які прасілі жыхары Брыкета, – адзначыла дырэктар УП «Смаленскі рынак» Людміла Ягавіціна. – Гэта наш першы вопыт на Шуміліншчыне. Будзем падтрымліваць шырокі асартымент, вывучаць попыт, працаваць па заяўках». Дзякуючы адкрыццю магазіна тут з’явіліся тры рабочыя месцы.
Магазін «Прастор» працуе па панядзелках – з 9.00 да 20.00, у аўторак‑нядзелю – з 8.00 да 20.00.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



