Учимся в игре. Спасатели провели квест «Шифр безопасности» в детском лагере «Алый парус»

Безопасность Образование Общество

Гульня  вучыць  ратаваць

Лагер «Пунсовы ветразь» у Лескавічах наведалі ратавальнікі,  каб ператварыць канікулы ў яркую прыгоду з важнай місіяй – навучыць дзяцей берагчы сябе.

Квэст «Шыфр бяспекі» адразу захапіў дзяцей: рэбусы, загадкі, спартыўныя выпрабаванні, камандная работа – усё ў адной віхуры. Рабяты ўспаміналі, якія грыбы небяспечныя, як паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, як правільна выклікаць дапамогу. А калі справа дайшла да прымеркі баявога адзення на хуткасць, эмоцыі зашкальвалі – кожны хацеў адчуць сябе сапраўдным ратавальнікам.

На беразе Лескавіцкага возера прыгоды прадоўжыліся. Ратавальнікі і матросы таварыства ратавання на водах паказалі, як дзейнічаць на вадзе, калі побач здарылася бяда. Дзеці вучыліся кідаць выратавальны круг – спачатку гуляючы, а потым ужо ўсур’ёз, з азартам і бляскам у вачах.

У фінале дзеці атрымалі яркія памяткі – маленькі напамін пра тое, што лета павінна быць не толькі вясёлым, але і бяспечным.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *