Праздник профессии. Хозяин стальных магистралей

Главное Общество Экономика

Гаспадар стальных магістраляў

Бяспека пасажыраў і захаванасць грузаў, якія штодня курсіруюць па стальных магістралях, залежаць ад надзейнасці кожнага метра рэек, лічыць Юрый ШУМІЛАЎ, брыгадзір чыгуначнага транспарту і метрапалітэну Полацкай дыстанцыі пуці Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Круглы год, у летнюю спёку і зімовую завіруху, брыгада пуцейцаў пад кіраўніцтвам Юрыя Шумілава абслугоўвае давераны ўчастак – 8,5 км ад Шуміліна да станцыі Лоўша. Штодзённы працоўны графік напоўнены сур’ёзнымі задачамі. Перш-наперш, гэта абход і дэталёвы кантроль: трэба прайсці не адзін кіламетр пешшу, каб выявіць адхіленні ў шырыні каляіны ці стане стыкаў з дапамогай спецыяльнага шаблона. Уважлівы да дэталяў, Юрый Анатольевіч ведае сваю справу дакладна, бо за плячыма немалы вопыт – 32 гады работы на чыгунцы.

У падпарадкаванні Юрыя Анатольевіча брыгада з чатырох манцёраў пуці, якія праводзяць замену рэек, шпал. Усе работы праводзяцца ў строга адведзеныя гадзіны – так званыя «вокны», таму кожная хвіліна распісана да дробязей.

Юрый Анатольевіч – выдатны спецыяліст, які разумее механіку ўзаемадзеяння колаў і рэек, разам з манцёрамі своечасова выпраўляе непаладкі. За добрасумленную працу, высокія дасягненні ў рабоце і прафесіяналізм Юрый Шумілаў узнагароджаны знакамі «Ганаровы чыгуначнік», «Ганаровы транспартнік» і  «Выдатнік Беларускай чыгункі» і неаднаразова яму ўручалі граматы і падзякі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *