Спасатели РОЧС призывают у осторожности и бдительности при отдыхе около воды.

Безопасность

«Я ўсяго на хвілінку адвярнуўся»

Ратавальнікі нагадваюць, што летні  перыяд звязаны не толькі з пажарамі,  але і з небяспекай на вадзе.

!З пачатку года ў краіне патанулі 134 чалавекі, з іх 9 дзяцей. У Віцебскай вобласці – 29 чалавек, з іх адно дзіця ў Глыбоцкім раёне.

У Мінскім раёне 16-гадовы хлопец патануў у месцы, не прызначаным для купання; у Пінскім раёне 15-гадовы падлетак на недазволеным месцы для купання не справіўся з плынню і патануў; у Магілёве на Святым возеры загінуў 15-гадовы хлопец; у Гомельскай вобласці 15-гадовы падлетак пайшоў пад ваду і не вынырнуў. Ва ўсіх гэтых выпадках дзеці знаходзіліся каля вады без дарослых побач.

Важна памятаць: чалавек, які тоне, не заўсёды крычыць і махае рукамі. Часта ўтапленне адбываецца ціха, хутка і незаўважна. Таму фраза «Я ўсяго на хвіліну адвярнуўся» каля вады можа мець трагічныя наступствы.

Дзецям неабходна тлумачыць, што НЕЛЬГА:

* хадзіць на вадаёмы без дарослых;

* купацца без нагляду, нават калі ўмееш плаваць;

* скакаць з берагоў і абрываў, свавольнічаць у вадзе;

* падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе;

* плаваць на надзіманых матрацах і аўтакамерах;

* ныраць у незнаёмых месцах;

* заплываць за буйкі;

* купацца на неабсталяваных пляжах.

Дарослым неабходна памятаць:

* у вады не павінна быць алкаголю;

* адно дзіця – адзін уважлівы дарослы побач;

* правілы паводзін трэба прагаварыць да пачатку купання;

* тэлефон павінен быць зараджаны і знаходзіцца пад рукой;

* у выпадку бяды трэба адразу тэлефанаваць 112;

* купацца варта толькі на афіцыйных пляжах.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *