Шумилино-Лиозно: боевая ничья

Спорт, туризм

Шуміліна-Лёзна: баявая нічыя

У мінулыя выхадныя аднавіліся баталіі рэгіянальнага этапа чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд Другой лігі.

Футбольны клуб «Шуміліна» адправіўся на няпросты выязны матч у Лёзна. Наша каманда выходзіла на поле стадыёна сапернікаў з дакладнай мэтай – перамагчы і прывезці дадому важныя тры ачкі.

У першым тайме поспех быў на баку шумілінскіх ігракоў: Гуванч Гурбангельдыеў філігранна рэалізаваў штрафны ўдар. На перапынак каманды пайшлі пры шматабяцальным піку 0:1 на карысць шумілінцаў.

Другі тайм ператварыўся ў сапраўднае выпрабаванне на трываласць. Гаспадары поля пачалі адыгрывацца, а шумілінскія футбалісты стрымлівалі націск і да апошняга ўтрымлівалі перавагу. Аднак захаваць пераможны лік да фінальнага свістка не ўдалося: мяч саперніка апынуўся ў нашай браме.

Вынік сустрэчы – баявая, бескампрамісная нічыя.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *