Экипаж комбайнеров Сергей Гомонов и Сергей Радионов стали первыми тысячниками на уборке зерновых в Шумилинском районе, Николай Рахтеев перевёз тысячу тонн зерна от комбайнов на зерноток

Главное Общество Сельское хозяйство

Працоўныя  перамогі  вагою  ў  тысячу  тон

Учора, 6 жніўня, у раёне ўшаноўвалі экіпаж камбайнераўтысячнікаў і вадзіцеля, які перавёз тысячу тон збожжа. Героі жніва – экіпаж камбайнераў з ААТ «АграБаравінка» – Сяргей ГОМАНАЎ і Сяргей РАДЗІВОНАЎ, а таксама Мікалай РАХЦЕЕЎ, які прыкамандзіраваны да гаспадаркі з ТАА «Вітконпрадукт» і на МАЗе адвозіць збожжа з палеткаў на зерняток.

Павіншаваць герояў жніва прыехаў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч.

«Бачу вашу шчырую працу да самага вечара, – сказаў, віншуючы тысячнікаў, Мікалай Аляксеевіч. – Дзякуй вам за старанне і працавітасць. Вельмі прыемна вас віншаваць з працоўнай перамогай. На вас сёння раўняюцца ўсе хлебаробы раёна! Жадаю далейшых поспехаў і дабрабыту вам і вашым сем’ям».

Перадавікам жніва ўручылі дыпломы і грашовыя сертыфікаты. Павіншаваў хлебаробаў дырэктар ААТ «АграБаравінка» Віктар Каўхута. Пасля гэтага вадзіцель і камбайнеры прыступілі да работы: накірунак – другая тысяча тон.

Мікалай Рахцееў першым у раёне – 4 жніўня – адзначаў сваю працоўную

перамогу вагою ў тысячу тон. «Часова змяніў звыклы маршрут, каб уключыцца ў напружаны рытм гарачага жніва. Дапамагаю сельгасарганізацыі на жніве другі год, – расказаў Мікалай. – А тысячнікам стаў упершыню. Вельмі хацеў дабіцца такога выніку, і мая мара збылася. За адзін рэйс МАЗ прымаў у кузаў 11 тон залатога збожжа. А рабіў такіх рэйсаў за дзень па дзесяць – дванаццаць».

Сяргей Гоманаў – адзін з самых вопытных камбайнераў раёна. Гэта ў ягоным жыцці трыццаць трэцяя ўборачная. А тысячнікам стаў у 25-ты раз. Юбілей, так мовіць! Прычым, становіцца першым тысячнікам у раёне трэці год запар. З Сяргеем Радзівонавым працаваў раней два сезоны. А цяпер, калі хлопец вярнуўся пасля тэрміновай службы і працуе ўкладчыкам-упакоўшчыкам на ТАА «Вітконпрадукт», вопытны камбайнер паклікаў на жніво свайго напарніка і перадае яму сваю навуку. «За дзень намалочвалі па 12-16 бункераў. У самы напружаны дзень на нашым рахунку было 118 тон», – расказаў Сяргей. – Працавалі да першай расы. Тысячную тону намалацілі 6 жніўня».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *