Водители, включаем фары! С 25 августа по 5 сентября в стране проходит специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!»

Безопасность Здоровые города и посёлки Здоровье Новости Общество

З 25 жніўня да 5 верасня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага –дзеці!», накіраванае на павышэнне адказнасці вадзіцеляў за бяспеку непаўналетніх на дарозе.

У гэты перыяд ў светлы час сутак вадзіцелям усіх транспартных сродкаў неабходна рухацца з уключанымі дзённымі хадавымі агнямі або бліжнім святлом фар. За ігнараванне патрабавання прадугледжаны штраф да 3 БВ.

  «Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць бацькоў праяўляць увагу да бяспекі дзяцей, – звяртае ўвагу старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў. – Варта выключыць магчымасць доступу падлеткаў да ключоў аўтамабіляў і мотатранспарту, вадзіцелям трэба быць уважлівымі пры руху паблізу пешаходных пераходаў і ў дварах».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *