Студент Витебского технического колледжа Олег Бохан работает техником-лаборантом на Шумилинском производственном участке Полоцкого КХП

Главное Молодёжь Новости Сельское хозяйство

Лабарант з хлебным прозвішчам
Лета – выдатная магчымасць атрымаць першы сур’ёзны працоўны вопыт і зарабіць уласныя грошы. Менавіта так вырашыў правесці месяц сваіх канікулаў 18-гадовы Алег БОХАН з Шуміліна. Сёння ён працуе тэхнікам-лабарантам на Шумілінскім вытворчым участку Полацкага КХП, уносячы свой уклад у агульную скарбонку жніва.


Алег – студэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа, дзе асвойвае прафесію тэхніка-будаўніка. Аднак на час гарачага жніўня юнак вырашыў уладкавацца ў лабараторыю ўчастка Полацкага КХП. Гэтая работа стала для Алега першым афіцыйным працоўным вопытам у жыцці. Да справы ён падышоў з усёй сур’ёзнасцю.

Алег Бохан сустракае машыны з палёў і адбірае першыя пробы збожжа. Юнак карпатліва фарміруе сярэднясутачную пробу, пасля чаго праводзіць цэлы шэраг даследаванняў: правярае зерне на наяўнасць шкодных прымесяў і на спецыяльным абсталяванні вызначае самы галоўны статус ураджаю – пой­дзе збожжа ў фураж або стане каштоўнай харчовай сыравінай для выпечкі хлеба.

Працаваць даводзіцца ў высокім тэмпе, бо ў самыя напружаныя дні паступала да двух дзясяткаў гружаных аўто. Алег выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, некаторыя вадзіцелі жартуюць, што хлопцу з «хлебным прозвішчам» Бохан трэба кожнае лета працаваць на ўчастку. Маладога чалавека матывуе і фінансавы бок справы. Свой першы ў жыцці заробак юнак плануе патраціць на важную і запаветную пакупку. Што менавіта хоча набыць, пакуль трымае ў сакрэце – каб мара дакладна здзейснілася.

Ларыса Зайцава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *