Сем маладых спецыялістаў – такі «ўраджай» сабраў у гэтым годзе Шумілінскі лясгас. Пяцёра свае, мясцовыя, якія выраслі на шумілінскіх вуліцах, двое – з суседніх раёнаў вобласці.
рое спецыялістаў прыбылі з Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа – Мікіта Дамарацкі, Кірыл Пашкевіч і Яўген Осіпаў. Хлопцы кіруюць трактарамі. Калі вучыліся ў школе, заключылі мэтавыя дагаворы з лясгасам і цяпер вярнуліся ў родныя пенаты. «Гэта не проста работа, – кажуць хлопцы, – гэта наш старт, і добра, што пачынаецца дома».
Прыйшлі ў лясгас трое выпускнікоў Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа. Дзяніс Дзяменцьеў працуе праграмістам, Уладзіслаў Гарбачэўскі – аператарам ЭВМ, Аляксандра Сцержанкова – у бухгалтэрыі. Марк Вялічка скончыў Віцебскі тэхнічны каледж і працуе слесарам у рамонтна-механічнай майстэрні.
Асаблівая гісторыя ў Дзяніса Дзяменцьева. Ён нарадзіўся і вырас у Паставах, але калі прыйшла пара размеркавання, выбраў Шуміліна. «Не памыліўся», – кажа з усмешкай. Зараз жыве ў двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Шуміліна – і лясгас даплачвае яму па тры базавыя велічыні за арэнднае жыллё. Нядрэнны бонус, праўда?
А вось яго калега Уладзіслаў Гарбачэўскі з Полацка катаецца дадому кожны дзень. «Пакуль пераязджаць не збіраюся, – кажа ён, – а тампаглядзім. Шуміліна з кожным днём становіцца сваім, блізкім».
Шумілінскі лясгас атрымаў сем кваліфікаваных работнікаў, поўных сіл і энергіі. І з першых працоўных крокаў яны стараюцца выконваць сваю справу якасна і з настроем.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

