«Марафон добрых дел» в Шумилинском районе

Главное Новости Общество Сельское хозяйство Семья

Перад новым навучальным годам у мнагадзетныя сем’і завітала дэлегацыя абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на чале з яе старшынёй Таццянай Дзіканавай.


Наведалі сям’ю Чэкліных аг. Мікіціха, дзе гаспадар працуе механізатарам СУП «Лаўжанскае». Дзеці Карына, Паліна і Вадзім з радасцю сустрэлі гасцей, якія ўручылі ім грашовыя сертыфікаты і салодкія падарункі.

«Клопат пра падрастаючае пакаленне – інвестыцыя ў будучыню, – адзначыла Таццяна Дзіканава. – Мы праводзім акцыю «Марафон добрых спраў», каб падтрымаць мнагадзетныя сем’і членаў прафсаюза, у прыватнасці дапамагаем сабраць дзяцей да школы».

Прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебшчыны завітала ў сям’ю Валерыя Жука з Улы, які працуе вадзіцелем ў Шумілінскім цэху ТАА «Вітконпрадукт», і таксама перадала грашовы сертыфікат для дзяцей Валерыі, Дзіяны і Сяргея.

Такі ж падарунак атрымала і сям’я Дар’і Мацюшковай з Шуміліна, якая таксама працуе на «Вітконпрадукце» і з’яўляецца маці траіх дзетак – Лізы, Кірыла і Яраслава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *