У раёне праходзіць традыцыйная дабрачынная прафсаюзная акцыя «Збяры партфель першакласніку». Сёлета 27 дзяцей, чые бацькі працуюць у сістэме адукацыі раёна, упершыню сядуць за школьныя парты. З іх сямёра будучых першакласнікаў будуць вучыцца ў СШ № 1 г. п. Шуміліна – іх бацькі працуюць менавіта ў гэтай установе. Менавіта для гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак і іх бацькоў была арганізавана сустрэча.
Падарункі юным шумілінцам уручылі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, старшыня пярвічнай прафесійнай арганізацыі работнікаў устаноў адукацыі Шумілінскага раёна Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка і старшыня прафсаюзнай арганізацыі СШ № 1 г. п. Шуміліна Дзіяна Кахтэнка.
Яркія і карысныя падарункі ад прафсаюза дапамогуць зрабіць пачатак вучобы незабыўным і падняць настрой як дзецям, так і іх бацькам.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

